Сусветная федэрацыя шашак апублікавала рэйтынгі ў шашках-64 і шашках-100.
У шашках-64 мужчынскі сусветны рэйтынг ужо другі год узначальвае міжнародны гросмайстар мінчанін Андрэй Валюк. Дзеючы чэмпіён свету і Еўропы — міжнародны гросмайстар з Ваўкавыска Ігар Міхальчанка — на другім месцы.
У жаночым міжнародным рэйтынгу лепшую пазіцыю сярод беларусак займае бабруйчанка Вера Хвашчынская — яна трэцяя. А мінчанкі Яна Якубовіч і Дар’я Федаровіч размясціліся на пятым і восьмым месцы адпаведна.
У мужчынскім рэйтынгу па шашках-100 мінчанін Анатолій Гантварг займае сёмую пазіцыю. Вольга Федаровіч з Мінска на шостым радку, мінчанка Дар’я Федаровіч — на дзясятым.
Валерыя СЦЯЦКО
Прэв’ю: august4u.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/shashki
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport