У цягніку рэгіянальных ліній Мінск - Баранавічы памерла 55-гадовая жанчына, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
Ноччу 13 студзеня рэвізоры ў адным з вагонаў выявілі цела пасажыркі, жыхаркі Мінскага раёна. Пра гэта яны паведамілі цягніковай брыгадзе, якая перадала інфармацыю ў міліцыю.
На станцыі Баранавічы-Палескія следча-аператыўная група агледзела месца здарэння. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая выявіць прычыну смерці жанчыны.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-poezde-minsk-baranovichi-umerla-zhenschina-423857-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne