У палескiм Давыд-Гарадку ў ноч на стары Новы год праходзiць старажытны шчадроўны абрад пад назвай «Конiкi» — адзiны ва ўсёй Беларусi.
Яго выконваюць з году ў год, дзесяцiгоддзямi i нават стагоддзямi. Гарадчукi ганарацца, што дзяржава будзе падтрымлiваць i садзейнiчаць захаванню i пашырэнню традыцыi, бо «Конiкам» нададзены статус нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Адны з заўсёдных давыд-гарадоцкiх калядоўшчыкаў, Сяргей Туравец у ролi Вершнiка, i Дзядуля Мароз — ён жа Уладзiмiр Кулага, абыходзяць знаёмыя з дзяцiнства вулiцы, нясуць свята гасцiнным i шчодрым месцiчам.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya