Аўтамабіль — насамрэч не раскоша, а сродак для таго, каб паспяваць па ўсіх сваіх справах — з'явіўся ў сям'і Клімавых.
Такі падарунак дзіцячаму дому сямейнага тыпу, які знаходзіцца ў аграгарадку Краснадворцы Салігорскага раёна, зрабіў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван ГАЛАВАТЫ. Аўтамабіль разлічаны на восем чалавек, таму ўсім прадстаўнікам гэтай вялікай сям'і знойдзецца ў ім месца.
Дарэчы, за дзесяць гадоў дзейнасці дзіцячага дома ў сям'і Клімавых выраслі 25 прыёмных дзяцей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivan-galavaty