Супрацоўнікамі наркакантролю Жодзінскага ГАУС затрыманы 34-гадовы мясцовы жыхар, які па месцы жыхарства захоўваў больш як за трыста грам марыхуаны. Пра гэта інфармуе МУС [1].
Мужчына растлумачыў, што лісце канопляў сабраў летам у Смалявіцкім раёне і высушыў для далейшага ўласнага спажывання.
Падчас агляду месца здарэння таксама выяўленыя і канфіскаваныя прадметы, спецыяльна прыстасаваныя для спажывання наркотыку.
Паводле заключэння эксперта, прадстаўленае на даследаванне рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру з рэзкім пахам з'яўляецца марыхуанай - небяспечным наркатычным сродкам.
Заведзена крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/3509
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhodzina
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne