Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух пінчукоў, якія фасавалі псіхатропы у арандаваных гаражах, паведамляе МУС [1].
У поле зроку абласнога наркакантролю мужчыны 27 і 28 гадоў патрапілі ў мінулым годзе, а ў сярэдзіне снежня іх затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з віртуальным наркамаркетам.
Высветлілася, што дылеры выкарыстоўвалі здымныя гаражы, дзе захоўвалі і фасавалі зелле, пасля чаго рабілі закладкі ў лясах Пінскага раёна. У яме аднаго з боксаў аператыўнікі знайшлі больш за 1,3 кг мефедрону, 35 грам альфа-РVР і 24 грамы амфетаміну.
Заведзены крымінальныя справы.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal