Праблемы з падачай цяпла [1] ў жылыя дамы ў сталічным мікрараёне Новая Баравая ліквідаваны, інфармуе абслугоўваючая арганізацыя «А-100 Камфорт» у сваім Telegram-канале [2].
Аднак на дадзены момант паказчыкі тэмпературы і ціску цепланосьбіта на ўводах ў будынкі не адпавядаюць тэмпературнаму графіку, які зацверджаны ДП «Мінрайцепласетка», таму некаторы час у кватэрах можа назірацца ваганне ступені нагрэву сістэм ацяплення.
«Спадзяемся, у бліжэйшы час паказчыкі цеплазабеспячэння будуць адноўлены ў поўным аб’ёме і цяпло больш не пакіне Новую Баравую», — адзначыла кампанія.
Прэв’ю: korrespondent.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20210116/1610796576-zhyhary-novay-baravoy-zastalisya-bez-acyaplennya
[2] https://t.me/a100comfort
[3] https://zviazda.by/be/tags/novaya-baravaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/acyaplenne