Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 11» у Вілейцы змайстравалі разам з бацькамі, педагогамі, старэйшымі брацікамі і сястрычкамі амаль дваццаць домікаў з прыстасаваннямі для ежы і выставілі іх на вуліцы.
Што ні кармушка, то новы дызайн, афарбоўка. Словам, пастараліся майстры на славу. Праўда, ці ацэняць вераб’і ды сініцы палёт іх фантазіі невядома. А вось за пачастунак будуць удзячныя.
«Ахова птушак Бацькаўшчына» ладзіць штогод такую акцыю. У гэтыя дні кожны можа на працягу гадзіны паназіраць, хто прылятае да гасціннага «стала», каб паласавацца хлебнымі крышкамі або зернем. І, вядома ж, падлічыць колькасць гасцей. Вынікамі можна падзяліцца з грамадзянамі па ссылцы на сайце АПБ, у сацыяльных сетках.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Прэв’ю: delaemvmeste.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ptushki