План работы Савета Міністраў і Прэзідыума Саўміна на I паўгоддзе 2021 года зацверджаны пастановай урада ад 16 студзеня 2021 года № 15, якая афіцыйна апублікавана [1] сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
На пасяджэннях Саўміна будуць разглядаць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 2020 год і за I квартал 2021-га.
Прэзідыум Саўміна будзе абмяркоўваць працаўладкаванне грамадзян і схаваныя ад падаткаабкладання даходы фізічных асоб, развіццё цукровай і ільняной галін, супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, праблемы пры рэалізацыі дырэктыў «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі» і «Аб прыярытэтных кірунках развіцця будаўнічай галіны».
Гаворка будзе ісці пра гатоўнасць сельгасарганізацый да веснавых палявых работ, выніках аказання арганізацыям дзяржпадтрымкі ў 2020 годзе і выкананні ўмоў яе прадастаўлення.
Чыноўнікі вывучаць эфектыўнасць мер па паскоранаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш, вынікі фінансавага аздараўлення АПК, рэалізацыю дзяржпраграм.
На разгляд Прэзідыума Саўміна вынесуць канцэптуальныя асновы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2022 год і на перыяд да 2024 года, напрамкі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2022 год і сярэднетэрміновую фінансавую праграму на 2022-2024 гады.
У I паўгоддзі ва ўрадзе таксама будуць абмяркоўваць дыверсіфікацыю экспарту, імпартазамяшчэнне і прапановы па павышэнню яго эфектыўнасці.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] https://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22100015&p1=1&p5=0
[2] https://www.belta.by/economics/view/sovmin-utverdil-plan-raboty-na-i-polugodie-424443-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/saumin
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-pravavy-internet-partal