Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 18 студзеня праз маразы, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 23-29 градусаў марозу, месцамі — мінус 17-22. Днём будзе 11-17 ніжэй за нуль, у асобных раёнах — 18-20 градусаў марозу.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/oranzhevyj-uroven-opasnosti-objjavlen-na-18-janvarja-iz-za-morozov-424449-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore