У Старадарожскім раёне пры пажары загінуў хлопчык, паведаміла [1] БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Алена Крупеніна.
Узгаранне адбылося сёння ноччу ў жылым доме ў аграгарадку Старыя Дарогі. На месцы пажару знойдзена цела хлопчыка сямі гадоў. Яго 33-гадовая маці дастаўлена ў рэанімацыю. Яе другому дзіцяці — 12-гадовай дзяўчынцы — удалося выратавацца.
На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група, праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная следавая карціна, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні. Старадарожскім РАСК праводзіцца праверка.
Папярэдняя прычына пажару — перекал печы.
Следчыя Мінскай вобласці нагадваюць аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога абсталявання.
Прэв’ю: thehimalayantimes.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-starodorozhskom-rajone-pri-pozhare-pogib-semiletnij-malchik-424453-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/hlopchyk