Як паведамілі ў Белгідрамеце, у панядзелак, 18 студзеня, месцамі па краіне, а раніцай і днём ва ўсіх раёнах Віцебскага і Мінскага рэгіёнаў чакаецца –29 °С, у крайніх паўднёва-заходніх раёнах –15…–18 °С. Слупок тэрмометра будзе паказваць удзень –12…–19 °С, на поўначы –8…–11 °С.
У аўторак, 19 студзеня, уначы месцамі, днём па захадзе краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе назірацца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе –16…–22 °С, пры праясненнях –23…–28 °С, у паўночных раёнах –10…–15 °С. Максімальная тэмпература днём будзе на ўзроўні –8…–15 °С, па паўднёвым захадзе –3…–7 °С.
З серады, 20 студзеня, сіноптыкі абяцаюць аслабленне маразоў.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/zimovae-nadvore