Акцыя «Дзеці і бяспека» праходзіла падчас зімовых школьных канікул. З 21 снежня па 10 студзеня работнікамі Беларускай чыгункі выяўлена і выведзена ў бяспечныя месцы 97 непаўналетніх, якія знаходзіліся на чыгуначных аб’ектах без суправаджэння дарослых, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу БЧ.
Усяго ў рамках акцыі за названы перыяд было арганізавана 1 209 рэйдаў, якія праводзіліся сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, а таксама супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
Асаблівая ўвага надавалася дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту, тлумачальна-прафілактычная праца прайшла ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. Таксама былі праведзены прафілактычныя гутаркі з 39 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па тэлефоне.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/vo-vremya-kanikul-97-nesovershennoletnih-byli-obnaruzheny-na-zh-d-obektah-bez-prismotra-vzroslyh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci-i-byaspeka-0