У Салігорску з-за аварыі без гарачай вады застаюцца 8 шматкватэрных дамоў, паведамляе МНС [1].
«17 студзеня ў 18.25 паступіла паведамленне аб паломцы цеплаабменнага абсталявання ў цэнтральным цеплавым пункце па пр. Міру, 12а ў Салігорску Мінскай вобласці. Без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння заставаліся 4 шматкватэрныя жылыя дамы. У 3.35 цеплазабеспячэнне спажыўцоў адноўлена. Меркаваны час аднаўлення гарачага водазабеспячэння — сёння а 13-й гадзіне», - адзначана ў паведамленні.
У 22.30 паступіла паведамленне аб паломцы помпы падачы гарачай вады ў цэнтральным цеплавым пункце па вул. Набярэжнай, 12 у Салігорску. Без гарачага водазабеспячэння застаюцца 4 шматкватэрныя жылыя дамы. Мяркуецца, што падача цяпла будзе адноўлена сёння.
Прэв’ю: smolgazeta.ru
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne