У мінулыя суткі тэмпература паветра ў Беларусі была на 10-18 градусаў ніжэй за кліматычную норму, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«У мінулыя суткі ў Беларусі назіралася вельмі халоднае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра на 10-18 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Тэмпература паветра ўдзень 17 студзеня склала 14-21 градус ніжэй за нуль. У ноч на 18 студзеня ў асноўным было 23-28 градусаў марозу, месцамі па краіне паветра астуджалася да мінус 19-22 градусаў. Пераважна па паўднёва-ўсходніх раёнах краіны прайшоў невялікі снег. па апошніх дадзеных, на большай частцы тэрыторыі назіраецца снежнае покрыва вышынёй ад 7 да 28 см», - сказалі ў Белгідрамеце.
Па дадзеных метэаролагаў, у беларускай сталіцы ў ноч на 18 студзеня слупок тэрмометра апускаўся да адзнакі ў 25 градусаў марозу. У Віцебску было мінус 25,1, Гродне — мінус 22,4, Магілёве — мінус 20,6 градуса. Вельмі холадна было і на поўдні Беларусі. Тэмпература паветра ў Брэсце і Гомелі зніжалася да 21,6 і 21,5 градусаў марозу адпаведна.
Прэв’ю: 4s-info.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/temperatura-vozduha-v-belarusi-v-minuvshie-sutki-byla-na-10-18-gradusov-nizhe-normy-424543-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore