У Смілавічах праз аварыю без халоднай вады былі 12 шматкватэрных і 100 прыватных дамоў, паведамляе МНС [1].
«17 студзеня ў 14.00 паступіла паведамленне аб парыве трубаправода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 89 мм па вул. М.Горкага, 12 у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Без водазабеспячэння заставаліся 12 шматкватэрных і 100 прыватных жылых дамоў», — распавялі ў прэс-службе .
Водазабеспячэнне было адноўлена праз паўтары гадзіны.
Прэв’ю: grad.ua
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/smilavichy