zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > У Полацкай дзяржаўнай гімназіі ажыццяўляецца набор у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк

  • 18.01.2021 12:34

 Адбор на другую змену ад Віцебскай вобласці для навучання ў сталічным Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ажыццяўляецца ў Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 2 з ліку навучэнцаў IX-XI класаў устаноў адукацыі, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.


Другая змена пройдзе 1–24 сакавіка — па адукацыйных напрамках «Ваенная робататэхніка», «Пратаціпіраванне», «Зялёная хімія».

Пасля on-line рэгістрацыі конкурс праводзіцца ў тры этапы:

  • ацэнка праекту, прадстаўленага патэнцыйным удзельнікам на разгляд экспертнага савета;
  • тэсціраванне;
  • сумоўе.

Першая адукацыйная змена ў дзіцячым тэхнапарку пройдзе з 31 студзеня па 23 лютага ў напрамках: «Зялёная хімія», «Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі», «Робататэхніка».

У перыяд знаходжання ў тэхнапарку будуць створаны ўмовы для асваення падлеткамі зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі на падставе індывідуальнага вучэбнага плана.

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк [1] створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта (№ 145 ад 12 красавіка 2019 г.). Гэта якасна новая ўстанова адукацыі, накіраваная на выхаванне нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. Яго галоўная мэта — рэалізацыя адукацыйных праграм, праграм дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, накіраваных на выяўленне і развіццё ў навучэнцаў здольнасцей да навукова-даследчай работы, вынаходніцтва і рацыяналізатарства. Для адораных навучэнцаў у адным месцы будуць створаны ўмовы для вучобы, атрымання тэхнічных інавацыйных навыкаў, пражывання і спартыўна-культурнага адпачынку.

 Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: kudapostupat.by
Тэгі:
  • Полацк [2]
  • дзіцячы тэхнапарк [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20200415/1586945589-u-minsku-raspachalosya-budaunictva-nacyyanalnaga-dzicyachaga-tehnaparku
[2] https://zviazda.by/be/tags/polack
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-tehnapark