Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС сталіцы затрымалі 20-гадовага гараджаніна, які незаконна рэалізоўваў медыцынскія маскі.
Аператыўнікамі ўстаноўлена, што малады чалавек набываў іх на рынку «Ждановічы» па 50 капеек за штуку, а затым прадаваў праз сацыяльныя сеткі па адным рублі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Затрыманне адбылося ў момант здзяйснення здзелкі. Усяго канфіскавана 14 300 медыцынскіх масак. Вядома, што раней мінчанін да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: tervisilu.ee
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/administracyyny-pratakol
[2] https://zviazda.by/be/tags/medycynskiya-maski
[3] https://zviazda.by/be/tags/peraprodazh