Мінск пазбавіўся права на правядзенне матчаў чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, паведамляе [1] ТАСС.
У панядзелак адбылося пасяджэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), прысвечанае гэтаму пытанню.
«Матчы чэмпіянату свету будуць перанесены з Мінска», — сказаў суразмоўца агенцтва, не ўдакладніўшы, дзе пройдуць гульні першынства.
Турнір пройдзе з 21 мая па 6 чэрвеня. Правядзенне чэмпіянату свету было запланавана ў Мінску і Рызе, але пазней розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі IIHF перанесці чэмпіянат свету 2021 года з Мінску з-за напружанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Новае месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года будзе вызначана пазней. Такое рашэнне прыняў сёння савет Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), піша [2] БелТА.
«З-за пытанняў бяспекі, якія знаходзяцца па-за кантролем IIHF, Савет IIHF сёння пацвердзіў, што рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі 2021 года з Мінску непазбежна», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Савет IIHF разгледзіць статус Латвіі як суарганізатара ЧС, а таксама ацэніць магчымасць пераходу да фармату адзінага месца правядзення.
Першапачаткова 84-ы па ліку планетарны хакейны форум павінен быў прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня на лядовых арэнах Мінска і Рыгі. Рашэнне аб гэтым было прынята ў маі 2017 года на кангрэсе IIHF падчас чэмпіянату свету ў Кёльне.
Прэв’ю: russkiymir.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/10488537
[2] https://www.belta.by/sport/view/novoe-mesto-provedenija-chm-po-hokkeju-2021-goda-budet-opredeleno-pozdnee-iihf-424651-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-hakei
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk