У Баранавіцкім раёне пасярод поля знайшлі змёрзлага мужчыну, паведаміў [1] БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
Трагічны выпадак адбыўся 17 студзеня недалёка ад вёскі Палонка. Мужчыну, які ляжаў у снезе, раніцай выявіла мясцовая жыхарка. Аб тым, што здарылася жанчына паведаміла ў МНС. Услед за выратавальнікамі на месца прыбыла брыгада хуткай дапамогі. На жаль, рэанімацыйныя дзеянні медыкаў не далі станоўчага выніку. Прыкладна ў 10:50 яны канстатавалі смерць мужчыны.
Загінулым апынуўся жыхар садовага таварыства 1969 года нараджэння. «Пры аглядзе месца здарэння следча-аператыўнай групай прыкмет гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да загінулага не выяўлена. Як мяркуецца, мужчына памёр ад пераахаладжэння. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза», — удакладніў Дзмітрый Іванюк.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-baranovichskom-rajone-posredi-polja-nashli-zamerzshego-muzhchinu-424647-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[3] https://zviazda.by/be/tags/holad
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc