Кніжнае выдавецтва «Беларусь», чый 100-гадовы юбілей зараз адзначаюць у краіне, — падмурак айчыннага кнігадрукавання. Пра гэта ішла размова і на ўрачыстым сходзе, які прайшоў учора з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя КУНЦЭВІЧА.
Перадаючы віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Андрэй Міхайлавіч выказаў шмат цёплых слоў у адрас калектыву-юбіляра. Выдавецтва павіншавала з юбілеем і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля КАЧАНАВА. З прывітальным словам ад імя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выступіла намеснік старшыні парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія АНАНІЧ. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар ЛУЦКІ, адзначыўшы прыярытэты выдавецтва ў дзяржаўным кнігавыдавецтве, асаблівую ўвагу звярнуў на новыя задачы, якія стаяць і перад калектывам «Беларусі», і перад айчыннымі кніжнікамі ў сённяшнім часе. Кніга павінна быць адлюстраваннем памкненняў да народнага адзінства, выразнікам дзяржаўнай пазіцыі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, выказаў свае спадзяванні міністр.
Павіншаваць юбіляра прыйшлі калегі па кніжным цэху, ветэраны выдавецтва, пісьменнікі, мастакі, музейныя работнікі, арганізатары айчыннага кніжнага гандлю.
Сяргей ШЫЧКО
Фота Яна ХВЕДЧЫНА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/igar-lucki
[5] https://zviazda.by/be/tags/god-narodnaga-adzinstva