Мяркуюць пабудаваць сёлета ў Паднябеснай.
Такія ўнушальныя лічбы агучыў міністр прамысловасці і інфарматызацыі КНР Сяа Яцын, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле яго слоў, у 2021 годзе міністэрства плануе паслядоўна садзейнічаць будаўніцтву і прымяненню сетак 5G, паскорана пашыраць зону пакрыцця ў буйных гарадах. Ведамства засяродзіць увагу на 10 вядучых галінах і сфарміруе 20 тыповых сцэнарыяў прамысловага прымянення сетак, разгорне выпрабавальныя пляцоўкі прамысловых сетак і своечасова абвесціць план па некаторых палосах частот у дыяпазоне міліметровых хваль, дадаў міністр.
Таксама працягнецца работа па аптымізацыі і мадэрнізацыі сеткі, павелічэнні колькасці карыстальнікаў гігабітнага Інтэрнэту да больш чым 200 мільёнаў чалавек і спынення парушэнняў правоў і інтарэсаў карыстальнікаў з дапамогай разнастайных дадаткаў.
Прэв’ю: mediasat.info
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya