У правінцыі Хэнань развіваюць унікальную гімнастыку.
Рашэннем сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, прынятым у мінулым месяцы, гімнастыка тайцзіцюань была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Тайцзіцюань стала 41-м аб’ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія прадстаўляюць Кітай. Гэтая ўнікальная практыка зарадзілася ў сярэдзіне XVII стагоддзя ў вёсцы Чэньцзягоf павета Вэньсянь, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай). Зараз у вёсцы з насельніцтвам крыху больш за 3000 чалавек дзейнічае 3 буйных школы тайцзіцюань, больш за 40 хатніх трэніровачных залаў, якія прымаюць вучняў з усяго свету.
Гімнастыка ўжо заваявала больш за 150 краін і раёнаў свету, а колькасць практыкуючых яе аматараў спорту дасягнула некалькіх соцень мільёнаў чалавек.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya