Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2021 годзе ў Мiнску чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які ўзначальвае прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, шкадуе аб прынятым беспадстаўным рашэнні [4] ІІHF пра перанос з Беларусі гэтага турніру. Адпаведнае паведамленне размешчана сёння на сайце ўрада.
«Такім рашэннем ствараецца прэцэдэнт, пры якім спартыўныя спаборніцтвы, закліканыя аб’ядноўваць краіны і народы, спрыяць усталяванню міру і згоды ў духу алімпійскіх прынцыпаў, могуць ператварацца ў інструмент разладу і ціску, каб дагадзіць інтарэсам палітыканаў», — адзначаецца ў заяве.
Аргкамітэт з беларускага боку адзначае, што з моманту выбару ў якасці арганізатара чэмпіянату Беларусь выконвала ўсе кантрактныя абавязацельствы і ўжо правяла значную працу па арганізацыі турніру ў нашай краіне.
«Разам з тым мы па-ранейшаму верым у вяршэнства аб’ядноўваючай сілы спорту і ў тое, што міжнародная спартыўная супольнасць зможа выйсці з-пад уплыву палітычных і фінансавых сіл, а хакейная сям’я стане яшчэ больш моцнай і не будзе азірацца на палітычныя амбіцыі людзей, якія не маюць нічога агульнага са спортам», — гаворыцца ў паведамленні беларускага ўрада.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/urad
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] https://zviazda.by/be/news/20210118/1610984370-tass-minsk-pazbaviusya-prava-na-pravyadzenne-chempiyanatu-svetu-pa-hakei
[5] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-hakei