Дзякуючы праекту Саюзнай дзяржавы «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці» ў памяшканнях форта з’явіўся яшчэ адзін музей. Экспазіцыя размясцілася ў казематах былой казармы. Таксама падчас рамонту былі пракладзены інжынерныя сеткі і праведзена добраўпарадкаванне.
Музей складаецца з шасці залаў, прысвечаных гісторыі фартыфікацыі на беларускіх землях, сістэме фартыфікацыі Брэсцкай крэпасці, рамонту і рэстаўрацыі аб’ектаў умацавання. Адноўлены інтэр’еры жылога каземата для ніжніх чыноў арміі, пад музей задзейнічаны і парахавы склеп, на ўваходзе ў музей паявілася скульптура салдата-вартавога.
Форт № 5 — унікальны помнік рускай фартыфікацыі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Форт быў узведзены ў 1879–1880 гадах у якасці аднаго з перадавых умацаванняў крэпасці над Бугам. Пасля Другой сусветнай вайны форт доўгі час выкарыстоўвалі як ваенныя склады. У 1990-х гадах аб’ект быў уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і стаў філіялам мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspazicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzey