У Мінску затрыманы мужчына, які выкраў танальны крэм у сталічнай краме дэкаратыўнай касметыкі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
У міліцыю звярнуліся супрацоўнікі аднаго з гандлёвых аб'ектаў і паведамілі аб крадзяжы дэкаратыўнай касметыкі агульным коштам больш за 300 рублёў.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі вывучылі запісы з камер відэаназірання і высветлілі асобу выкрадальніка. Ім аказаўся раней судзімы 30-гадовы мінчанін.
Мужчына распавёў, што ён выкарыстаў момант, калі яго не бачаць прадаўцы, падышоў да паліц і схаваў флаконы ў заплечнік. Пасля гэтага адправіўся на адзін з рынкаў сталіцы і прадаў выкрадзенае ў шэсць разоў танней. Выручку выдаткаваў на асабістыя патрэбы.
Дзеянням мужчыны даецца прававая ацэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus