У Мінску на вул. Арлоўская пазадарожнік урэзаўся ў тралейбус, пацярпеў кіроўца іншамаркі, які пазней памёр. Падрабязнасці ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама дае ў сваім Telegram-канале.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вечарам 19 студзеня 35-гадовы кіроўца аўтамабіля Land Rover рухаўся па вул. Арлоўская з боку вул. Нававіленскай у напрамку Старавіленскага тракту. Каля дома №53 яго аўтамабіль здзейсніў наезд на тралейбус, які стаяў на прыпыначным пункце для пасадкі-высадкі пасажыраў.
У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца аўтамабіля. Па здагадцы медыкаў, ён мог знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення. Яны спрабавалі рэанімаваць пацярпелага, але безвынікова — мужчына сканаў.
Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk