Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) ЗША Джына Хэспел абвясціла ў аўторак аб сваім сыходзе ў адстаўку. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай ЦРУ яе пісьмовай заяве, паведамляе ТАСС [1].
«Узначальваць гэтую цудоўную арганізацыю было найвялікшым гонарам у маім жыцці. Я сыходжу і вельмі ганаруся нашай праведзенай працай», — адзначыла Хэспел.
Яна не распавяла пра прычыну сваёй адстаўкі за дзень да заканчэння тэрміну прэзідэнцтва Дональда Трампа. Хэспел стала першай жанчынай на пасадзе дырэктара ЦРУ ў маі 2018 года.
Раней інфармацыйны партал Axios паведаміў, што Джына Хэспел ў пачатку снежня мінулага года гатовая была падаць у адстаўку.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/cru