Следчымі Барысава распачатыя дзве крымінальныя справы аб незаконным абароце забароненых рэчываў у буйным памеры, паведамляе СК [1].
Па дадзеных следства, днём 18 студзеня ў Барысаве супрацоўнікамі міліцыі затрыманы 31-гадовы мужчына, па месцы жыхарства якога выяўлена і канфіскавана асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP агульнай масай каля 200 грам.
Увечары таго ж дня ў Барысаўскім раёне на 448 км аўтадарогі М1 праваахоўнікамі затрыманы двое 38-гадовых мужчын. У аўтамабілі Citroen, які належыць аднаму з іх, у ходзе агляду выяўлена і канфіскавана больш за 1 кг асабліва небяспечнага наркатычнага сродку - метадону.
У адносінах да кожнага з мужчын заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Праведзены неадкладныя следчыя дзеянні. Прызначаныя хімічныя і судова-генетычныя экспертызы. Расследаванне крымінальных спраў працягваецца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/barysauski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki