У 2021 годзе работы па рэстаўрацыі і кансервацыі Гальшанскага, Крэўскага, Навагрудскага замкаў будуць працягнутыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паведамляе БЕЛТА [1].
У прыватнасці, у былым замку Сапегаў у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна ў гэтым годзе плануецца выкананне супрацьаварыйных і кансервацыйных работ на фрагменце паўночна-ўсходняга корпуса, які прымыкае да Паўночнай вежы.
«Гэта дазволіць захаваць корпус як найбольш значны фрагмент Гальшанскага замка. У памяшканнях, якія прымыкаюць да Паўночнай вежы, уладкуюць падлогі. Такі падыход дасць магчымасць наведвальнікам камфортна аглядаць фрагменты замка. Акрамя таго, гэта дазволіць уладкаваць зручны маршрут са склепа вежы на першы ўзровень», — адзначылі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У Крэўскім замку ў гэтым годзе працягнуць стварэнне даху на ўчастку сцяны, якая прымыкае да Княжацкай вежы. Таксама плануецца завяршыць работы па аднаўленні уязной брамы, ўсталёўцы варот.
Нямала будзе зроблена і ў Навагрудскім замку. У гэтым годзе завершаць ўмацаванне схілу Замкавай гары з боку Касцельнай вежы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/raboty-po-restavratsii-i-konservatsii-zamkov-v-krevo-golshanah-i-novogrudke-v-2021-godu-prodolzhatsja-424959-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kreva
[3] https://zviazda.by/be/tags/galshany
[4] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak