Для іх прыгатавання можна выкарыстоўваць абсалютна любыя віды рыбы.
Спатрэбіцца: бульба сярэдняя — 5 шт., філе мінтая (ці іншай рыбы) — 300 г, яйка курынае — 1 шт., цыбуля рэпчатая — 1 шт, мука пшанічная — 2 ст. л., перац чорны молаты і соль — на смак, зеляніна кропу (пятрушкі або кінзы) — 1 пучок, алей для смажання.
Рыхтуем фарш для дранікаў. Філе наразаем вельмі дробнымі кубікамі. Па памеры кавалачкі павінны быць менш аднаго сантыметра. Бульбу надзіраем на сярэдняй тарцы ці вельмі дробна сячом нажом. Драную бульбу трохі адціскаем рукамі, каб пазбавіцца лішку вільгаці, пасля чаго змешваем з рыбай, цыбуляй і зяленівам. Солім і перчым сумесь, потым дадаём 2 сталовыя лыжкі мукі і ўбіваем у масу яйка.
Атрыманы фарш добра вымешваем. Фарміруем рыбныя дранікі. Абсмажваем на патэльні з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі. Ідэальна да іх падыдзе соус «Тар-тар».
Спатрэбіцца: свіное сала з праслойкамі мяса — 1 кг, часнок — 7 зубкоў, соль — 200 г, вада — 1 л, шалупінне цыбулі — 3 жмені, лаўровы ліст — 2 шт., цукар — 2 ст. л., перац чорны — на смак.
У каструлю выліце ваду, дадайце цукар, соль, лаўровы ліст, шалупінне і пастаўце варыцца. Калі вада закіпіць, пакладзіце ў яе сала і праварыце яшчэ 20—30 хвілін. Зніміце сала з агню і пакіньце яго на 8—10 гадзін насычацца адварам. Затым выцягніце сала з расолу і абсушыце яго. Абсохлае сала абкачайце ў сумесі чорнага перцу і часнаку, парэзанага тонкімі пласцінкамі, загарніце ў фольгу і пакладзіце на ноч у маразілку.
Падчас куплі зімовага абутку варта звяртаць увагу не толькі на знешні выгляд пары, але і на падэшву. Калі яна абсалютна гладкая або мае толькі дэкаратыўныя ўзоры без значных паглыбленняў, значыць, гэты абутак не вытрымае выпрабаванне галалёдам.
Вялікае значэнне мае матэрыял падэшвы. Некаторыя вытворцы ў мэтах эканоміі дадаюць у выраб сыравіну нізкай якасці, якая на марозе становіцца цвёрдай і слізкай. Сапраўдным выратаваннем у галалёд стануць боты на плоскім хаду з эластычнымі падэшвамі. У якасці матэрыялу падэшвы лепш за ўсё падыходзяць гума або каўчук.
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, глыбокі пратэктар далёка не заўсёды з'яўляецца надзейным сродкам супраць слізгацення. Такая падэшва добрая ў моцныя снегапады, а вось для добрага счаплення з лёдам варта падабраць варыянт са мноствам дробных пупырышак або рознанакіраваных насечак.
Існуе шмат народных метадаў, якія дапамагаюць павялічыць счапленне падэшвы з гладкай ледзяной скарынкай. Усе яны валодаюць рознай ступенню эфектыўнасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta
[3] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya