Анастасія ЛЯХОЎСКАЯ, студэнтка Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі ФПБ «Міжнародны ўніверсітэт МІТСО», член маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь:
— Мне ўсяго 20 гадоў, браць удзел у такой падзеі буду ўпершыню. Хацелася б даведацца, якія мэты пастаўлены на наступныя пяць гадоў у краіне, а таксама падвесці вынікі мінулай пяцігодкі. Усебеларускі народны сход — гэта дыялог, таму ўсе выказаныя меркаванні павінны быць пачутыя. Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і толькі ад нас залежыць яе будучыня. Мы заўсёды павінны пра гэта памятаць. Усебеларускі народны сход дазваляе кожнаму ахвотнаму больш шырока рэалізоўваць права ўдзелу ў справах дзяржавы. Многае залежыць ад таго, чаго хоча і што прапануе моладзь. Прыемна, што яна змяняе Айчыну ўжо цяпер, увасабляючы самыя неверагодныя ідэі і тым самым развіваючы сваю краіну.
Дар’я ШЛАПАКОВА
Фота з асабістага архіва Анастасіі ЛЯХОЎСКАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-shlapakova
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod