Увага! Увага! Увага!
Важныя навіны.
Учора ў друк накіраваўся першы сёлета нумар часопіса “Маладосць”.
Коратка пра яго:
Дзіцячы.
Не вельмі коратка пра яго:
Усё як заўсёды, усё як вы любіце: проза, паэзія, калонкі, пераклады і г.д., але з ухілам у дзіцячую тэму.
Яшчэ менш коратка:
Вельмі шмат казачнай у тым ліку і дзіцячай прозы (згадаем, напрыклад, Вераніку Ляўчук), інтэрв’ю з перакладчыкам чарадзейнай кнігі “Крабат” Сяргеем Матыркам, колькі слоў пра развіццё жанру young adult і, зразумела, месца для інтэрактыву.
Яшчэ менш:
Не. Пакінем месца сюрпрызам. Інакш які ж ён дзіцячы нумар.
У такім разе, коратка:
Дзіцячы!
Чакайце.