Паводле інфармацыі прадпрыемства «Мінскія цеплавыя сеткі» ,22 студзеня плануецца часовае адключэнне гарачага водазабеспячэння і ацяплення з-за аварыйнай сітуацыі на вонкавых сетках цеплазабеспячэння ў Мінску па вуліцы Альшэўскага, 70 і 74а. Гэта сярэдняя школа №81 і дзіцячы сад №411, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна» [1].
Знаходжанне дзяцей у гэты дзень арганізуюць ва ўстановах, размешчаных паблізу.
- Для вучняў 81-й школы будуць працаваць дзяжурныя групы ў школе №128, вул. Альшэўскага, 59, выхаванцаў 411-га дзіцячага садка чакаюць у яслях-садку №401, вул. Лынькова, 23, – адзначылі ў Мінгарвыканкаме. – У месцах часовага знаходжання дзяцей будуць выкананы неабходныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і забяспечана гарачае харчаванне.
Школьныя заняткі перанясуць з пятніцы на суботу.
Прэв’ю: u24.ru
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk