«Белпошта» 23 студзеня будзе бясплатна дастаўляць паштоўкі падчас акцыі «Дзень ручнога ліста», паведамляе сайт прадпрыемства [1].
У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі або канверты з паштоўкамі, падпісаць іх, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.
Спіс аддзяленняў, дзе пройдзе акцыя, размешчаны на сайце «Белпошты». У акцыі могуць прымаць удзел толькі фізічныя асобы.
Штогод 23 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень почырку (Дзень ручнога ліста). Гэтае свята заклікана нагадаць пра ўнікальнасць ручнога ліста і непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.
Спасылкі
[1] https://blog.belpost.by/Novosti/RUPBelpochtaprovedetaktsi10?_ga=2.173671523.1581899408.1611238102-1401079608.1597730350
[2] https://zviazda.by/be/tags/belposhta