Анатоль ІСАЧАНКА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі, выказаў свой пункт гледжання на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак:
— Шкада, што сёння спорт стаў заложнікам палітыкі, якая прадыктавала рашэнне спартыўных улад аб адмене чэмпіянату свету па хакеі ў Рэспубліцы Беларусь.
Падобнае ў сучасным свеце мы бачылі не раз. Аднак беларуская сітуацыя абсалютна іншая. Вестунамі гэтага рашэння сталі ўцекачы-спартсмены — тыя, якія былі ў дзяржавы як «у Бога за пазухай», тыя, хто на ўласным прыкладзе ведае, што ў Беларусі робіцца для развіцця спорту і падтрымкі таленавітых маладых спартсменаў. Такое можна назваць толькі здрадай. Подлай і падступнай. Яны здрадзілі не толькі ўладзе і дзяржаве, але і ўсім сапраўдным аматарам спорту!
Вольга АНУФРЫЕВА
Фота з сацыяльных сетак
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne