Улетку член Савета Рэспублікі Сяргей АНЮХОЎСКІ сустракаўся з працоўным калектывам бабруйскага завода жалезабетонных вырабаў. Тады звароты да парламентарыя работнікаў будаўнічай сферы датычыліся гарадскога грамадскага транспарту.
У сераду, 20 студзеня, сенатар зноў прыехаў на гэты завод. Работнікі падзякавалі члену Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах за актыўную сенатарскую дзейнасць і неабыякавасць да праблем жыхароў горада на Бярэзіне.
Акрамя таго, гаворка зайшла і аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і свеце, аб будучым Усебеларускім народным сходзе, дэлегатам якога, між іншым, з'яўляецца Сяргей Анюхоўскі.
Дарэчы, у цэнтры ўвагі папярэдняй сустрэчы было цяжкае фінансавае становішча завода. На сёння заробкі хоць і маленькаму калектыву, які складаецца з 30 чалавек, выплачваюцца своечасова, прызначаны выконваючы абавязкі кіраўніка. Завод будуе дзіцячы садок у 7-м мікрараёне, таму работа ёсць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[6] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/babruysk