Следчы камітэт папярэджвае аб ашуканцах ў месенджарах. Пра гэта паведаміла ў эфіры праграмы «Прычыны і следства з Партон і Ганчаровай» на «Радыё Мінск» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, інфармуе Telegram-канал ведамства [1].
«Па дадзеных следства, 6 студзеня ў месенджар Viber 49-гадоваму жыхару Гродна паступіў званок з невядомага нумара. У ходзе размовы невядомы прадставіўся супрацоўнікам банка і растлумачыў, што па карт-рахунку суразмоўцы ажыццёўлена транзакцыя па пераводзе грашовых сродкаў. Пасля чаго званок быў пераведзены на дзяўчыну, якая патлумачыла, што з мэтай адмены аперацыі неабходна паведаміць нумар яго банкаўскай карты і назваць SMS-код, які прыйдзе на мабільны тэлефон. Усю неабходную інфармацыю мужчына падаў, пасля гэтага размова была скончана», - распавяла Юлія Ганчарова.
Праз час мужчыну сталі прыходзіць SMS-паведамленні пра спісанне грашовых сродкаў з яго карты на агульную суму больш за Br3 тыс.
Viber пасля скаргаў беларусаў заблакаваў больш за 3 тысячы акаўнтаў з прыкметамі махлярства. Кампанія Rakuten Viber нагадвае, што катэгарычна нельга перадаваць суразмоўцам у месенджар дадзеныя сваёй карткі (нумар, тэрмін дзеяння, CVV-код), любы PIN-код, лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу, пароль 3D Secure, SMS-пароль.
Прэв’ю: cnews.ru
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva