З-за аварыйнага адключэння участкаў цеплавых сетак з 18:00 21 студзеня да 18:00 22 студзеня будзе адсутнічаць ацяпленне ў шэрагу ўстаноў адукацыі Маскоўскага раёна, паведамляе minsknews.by [1].
Гаворка ідзе пра наступныя навучальныя ўстановы:
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі будуць арганізаваны дзяжурныя групы з гарачым харчаваннем. Просьба апранаць дзяцей цяплей ці пакінуць дома.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі заняткі пераносяцца з 22 (пятніца) на 23 студзеня (субота). Для дзяцей, якіх няма магчымасці пакінуць дома, будуць арганізаваны дзяжурныя групы.
Праблема закранула і жылфонд. З-за аварыі на трубаправодзе «Мінскіх цеплавых сетак» ў Маскоўскім раёне паўсталі праблемы з ацяпленнем. Як распавёў генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Сяргей Рубанаў, жыллёвыя арганізацыі раёна сумесна з УП "Мінсккамунцепласетка" робяць усё магчымае, каб нягледзячы на праблему мінімізаваць дыскамфорт і забяспечыць працаздольнасць сістэмы ацяплення.
- Калі спатрэбіцца, будуць задзейнічаны мабільныя кацельні для ацяплення жылога фонду, - сказаў Сяргей Рубанаў.
Ён дадаў, што аб праблемах з ацяпленнем жыхароў апавяшчае служба «115». Інфармацыя абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, спецыялісты ЖЭУ замяраюць тэмпературу ў дамах, каб кантраляваць працэс. Прымаюцца ўсе меры для аператыўнай ліквідацыі інцыдэнту.
Прэв’ю: pinterest.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/avariya-na-teplosetyah-v-moskovskom-rajone-izmenilas-rabota-shkol-i-sadikov-zhilfond-pod-kontrolem/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne