Радуйцеся, мы з вамі становімся сведкамі вялікай пагоднай «перабудовы» ў атмасферы.
А справа вось у чым. Маразы, якія занесла да нас з «порцыяй» халоднага паветра з паверхні Паўночнага Ледавітага акіяна, трымаліся амаль тыдзень. Але ўжо ў сераду-чацвер вятры змяніліся на паўднёвыя і адразу ж запахла вясной. У атмасферы над нашай краінай пачалі пераважаць патокі ўжо з Атлантычнага акіяна, а істотнае цяпло ў найбліжэйшы час распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі да канца тыдня будзе досыць цёплае для студзеня надвор'е.
Сёння ўдзень умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Пераважна без ападкаў. Месцамі прагназуюцца туман і слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ад 1 марозу да 4 цяпла.
І ў суботу захаваецца ўплыў цёплай вільготнай паветранай масы. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы парывісты. Уначы будзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, удзень — ад нуля да плюс 5 градусаў, па Брэсцкай вобласці месцамі — да 7 цяпла.
У нядзелю адліга працягнецца. У гэты дзень на тэрыторыю краіны перамесціцца франтальны раздзел з Карпат і прынясе ўначы пераважна ў паўднёва-заходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які па захадзе будзе пераходзіць у мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1