Учора амаль у пяць гадзін вечара ў службу ратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне ад відавочцы аб тым, што ў Калінкавічах па вуліцы Міра ў возера праваліўся легкавы аўтамабіль, самастойна выбрацца не можа.
Як паведамляе МНС, пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў было ўстаноўлена, што мужчына 1983 года нараджэння на аўтамабілі «УАЗ-469» праваліўся пад лёд часткова высахлага возера і захрас. Работнікамі МНС з выкарыстаннем буксіровачнага троса і тэхнікі «Амкадор 342С4» КУП «Камунальнік Калінкавіцкі» аўтамабіль быў выцягнуты. Пацярпелых няма.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[3] https://zviazda.by/be/tags/vozera
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni