Брытанскі ўрач-тэрапеўт Цім Лебенс назваў асноўныя прынцыпы харчавання, якія павялічваюць працягласць жыцця, перадае [1] РИА Новости са спасылкай на Express.
У першую чаргу, раіць медык, неабходна адмовіцца ад ужывання цукру. «Цукар — адзін з самых вялікіх ціхіх забойцаў», — падкрэсліў ён.
Варта таксама скараціць спажыванне солі. Лімітавая дапушчальная доза для дарослага чалавека складае шэсць грамаў — не больш за адну чайную лыжку, адзначыў Лебенс.
Акрамя таго, неабходна ўжываць раслінную ежу. Сачавіца, гарох, арэхі і нут утрымліваюць жыццёва важныя для арганізма пажыўныя рэчывы, белкі і вугляводы.
Важна сачыць за тым, каб чалавек не пераядаў. Для гэтага ўрач рэкамендуе есці павольна і выкарыстоўваць талеркі меншага памеру. Кішачніку, адзначыў Лебенс, патрабуецца каля 20 хвілін, каб паведаміць мозгу аб сытасці.
У заключэнні ўрач настойліва парэкамендаваў ужываць не менш за два літры вадкасці ў суткі, каб падтрымліваць высокі ўзровень гідратацыі арганізма.
Прэв’ю: formulamaterinstva.ru
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20210122/dolgoletie-1594094518.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/urach
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyccyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/ezha