У Клецкім раёне з-за аварыі без вады заставаліся 217 прыватных дамоў, бальніца і дзіцячы сад, паведамляе МНС [1].
Інцыдэнт адбыўся 21 студзеня. У 10.35 у МНС паступіла паведамленне аб парыве трубаправода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 90 мм па вуліцы Меліяратараў ў аграгарадку Заастравечча Клецкага раёна. Без водазабеспячэння заставаліся 217 прыватных жылых дамоў, бальніца і дзіцячы сад.
У 15.40 водазабеспячэнне спажыўцоў адноўлена.
Прэв’ю: remontnik.org
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/klecki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne