МЗС Беларусі ў 2020 годзе ўдалося рэалізаваць нямала важных праектаў, нягледзячы на эпідэмію. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на адкрыцці выставы ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі «Сакрэты і дасягненні дыпламатыі», прымеркаванай да Дня дыпламатычнага работніка, паведамляе БЕЛТА [1].
Міністр падкрэсліў, што мінулы год быў няпростым для беларускай дыпламатыі, асабліва ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. «Зроблена вельмі многа важкай працы. Эпідэмія не стала перашкодай для рэалізацыі многіх праектаў», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.
У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы фонду старадрукаваных і рэдкіх выданняў, што асвятляюць вытокі дыпламатычных адносін Беларусі, пачынаючы з перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/mid-belarusi-v-2020-godu-udalos-realizovat-nemalo-vazhnyh-proektov-nesmotrja-na-epidemiju-makej-425210-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs