Невялікі дождж і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 студзеня, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
Будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі чакаецца туман, ноччу і раніцай — слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м / с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, днём — 1-7 градусаў вышэй за нуль.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/nebolshoj-dozhd-i-do-7-gradusov-tepla-ozhidaetsja-v-belarusi-23-janvarja-425235-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore