Цеплазабеспячэнне ў Маскоўскім раёне Мінска плануюць аднавіць да 16 гадзін сёння. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны інжынер філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Аляксандр Драгун, інфармуе БЕЛТА [1].
«Плануем да 12.00 скончыць мантажныя і зварачныя працы. Пасля гэтага будуць праведзены аперацыі па падключэнні спажыўцоў, пуску цепланосьбіта. Прыкладна ў 16.00 плануем цалкам аднавіць цеплазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў», — сказаў Аляксандр Драгун.
Ён таксама падзяліўся падрабязнасцямі таго, што адбылося [2] ўчора на цепласетках у Маскоўскім раёне. На змену моцным маразам прыйшло рэзкае пацяпленне, у Мінску праводзіўся агляд трубаправодаў цеплавых сетак.
«Падчас правядзення рэгламентных работ па вуліцы Ясеніна, 76 мы ўбачылі выцяканне цепланосьбіта з-пад зямлі. Гэта адбылося ў 15.30. У адпаведнасці з інструкцыямі арганізавалі працэс ліквідацыі пашкоджанняў. У 18.30 мы адключылі спажыўцоў і выдзелілі пашкоджаны ўчастак трубаправода», — адзначыў галоўны інжынер.
Прэв’ю: teplo.guru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/teplosnabzhenie-v-moskovskom-rajone-minska-planirujut-vosstanovit-k-1600-425231-2021/
[2] https://zviazda.by/be/news/20210121/1611261449-avaryya-na-ceplasetkah-u-maskouskim-rayone-minska-zmyanilasya-rabota-shkol
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk