Як паведамляе Следчы камітэт [1], днём 22 студзеня 35-гадовы мужчына насупраць будынка, размешчанага на вуліцы Савецкай у Мінску, абліў сябе нявысветленай вадкасцю, пасля чаго падпаліў.
Ахоплены полымем мужчына быў патушаны прахожым і супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ён шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.
- Прама цяпер следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі МУС і ДКСЭ працуюць на месцы здарэння. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, – адзначылі ў ведамстве.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne