Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман ГАЛОЎЧАНКА пасля наведвання нафтапрамысловага прадпрыемства. Як перадае прэс-служба ўрада, кіраўнік урада адзначыў, што комплекс запаволенага каксавання — аб'ект вельмі складаны, і яго будаўніцтва зацягнулася на некалькі гадоў.
«Плануем у маі скончыць будаўніча-мантажную частку і неадкладна прыступіць да пуска-наладкі. У найлепшым выпадку да пачатку чацвёртага квартала гэтага года, а калі складанасці паўстануць, то да канца года, маем намер выйсці на атрыманне першага прадукту ад гэтай устаноўкі», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Каб кантраляваць інвестпраект і пазбягаць адставанняў, кожныя два тыдні на «Нафтане» працуе штаб пад кіраўніцтвам міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча і старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэя Рыбакова.
Таксама падчас паездкі на Віцебшчыну Раман Галоўчанка ўзяў удзел у адкрыцці вытворчасці высокаліквіднай экалагічна чыстай прадукцыі па традыцыйных і новых тэхналогіях у Верхнядзвінскім раёне. Прэм'ер-міністру далажылі аб рабоце ТАА «Чырвоны Бор ЭкаПрадукт», канцэпцыі яго развіцця, асноўнай дзейнасці і наменклатуры прадукцыі.
Рэалізаваны інвестпраект завяршае поўны цыкл аховы, аднаўлення папуляцыі, здабычы дзікіх жывёл, перапрацоўкі мяса і рэалізацыі канчатковаму спажыўцу высакаякасных экапрадуктаў з мяса дзічыны.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/naftan
[5] https://zviazda.by/be/tags/padatkovy-maneur