У гэтым годзе на Міншчыне з’явяцца значныя сацыяльныя аб’екты. Практычна ў стадыі ўводу дзіцячыя сады ў Міханавічах і Мачулішчах на 230 месцаў. Гэта будуць сучасныя будынкі з прылеглай да іх інфраструктурай — дарожкамі, верандамі, качэлямі. Яшчэ адну дашкольную ўстанову да канца года плануецца здаць у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна.
Школы будуюцца ў Стоўбцах, пасёлку Калодзішчы-2, дзіцячы сад — пачатковая школа ўзводзяцца ў Маладзечна.
У хуткім часе будзе здадзена доўгачаканая дзіцячая паліклініка ў Жодзіна. Яна разлічана на 300 наведванняў у змену. Будынак паліклінікі чатырохпавярховы. Тут прадугледжаны лячэбна-плавальны басейн для абучэння малых плаванню і хадзьбе.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Прэв’ю: kolodischi.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-sad
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola