У салоне-галерыі «Скарбніца» ў Нясвіжы праходзіць выстаўка «Магія бісеру і камянёў». Аўтар работ — вядомая майстрыха Алена Багнюк.
Алена Багнюк пачала вышываць карціны бісерам, а таксама рабіць з гэтага матэрыялу і палімернай гліны біжутэрыю з 2002 года. Гэта калье, пацеркі, брошкі, завушніцы. Гэта даволі карпатлівая і складаная работа — адну карціну Алена Багнюк можа ствараць і год. Наогул, гэты чалавек надзелены многімі талентамі — умее добра вышываць, плесці макрамэ, вязаць на спіцах і кручком.
Выстаўка прадоўжыцца да 31 студзеня.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastactva